Мелодыя беларускай мовы

Беларускi фальклор для дзяцей

Беларускi фальклор для дзяцей

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў(кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўваюць веру ў дабро, справядлівасць, раскрываюць маральна-этычныя погляды беларусаў, даюць магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.

Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.

Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

КАЛЫХАНКІ – асноўная задача –супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё – гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ – суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіцяці, супакойванне, кармленне.

ПЕСНІ – адносяццапеснідарослых для дзяцей і тыяпесні, штовыконваюцьсамідзеці. Празпесніатрымоўваюцьпэўныяўяўленніабнавакольнымсвеце, выхоўваеццапавага да працы, асуджаеццалянота, абыякавасць. Займальнасцьсюжэта, ягодынамічнасць, кампазіцыйнаястройнасцьспрыяюцьвобразнамумысленню, адначасовадапамагаюцьзасвоіцьпэўныягукі (прыпевы гой-гой-гой!Люлі-люлі)

ЗАКЛІЧКІ – гэтазварот, заклік да сілпрыроды, адухаўленнепрыроды.

ДРАЖНІЛКІ – лаканічныя, невялікагапамеру, высмейваюццанейкіяадмоўныярысычалавекаціжывел, дакладнаперадаюцьпэўнуюрысухарактару.

ЛІЧЫЛКІ – прысвечаны для ўстановычароднасці ў гульнях, выбарвядучага.

ГУЛЬНІ – прасочваеццацеснаясувязь з земляробствам, з бытам, з навакольнайпрыродай; многіягульнізаснаваны на перайманнірухаў, дзеянняўпрыпэўныхгаспадарчыхпрацах. У некаторыягульніарганічнаўваходзяць і іншыятворыдзіцячагафальклору – лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

КАЗКІ – універсальнысродакнароднайпедагогікі; утрымліваюцьжыццёвымаральнывопыт, народнуюмудрасць, рыхтуюцьдзяцей да самастойнагажыцця, вучацьадрознівацьдобрае ад дрэннага. Казківабяцьдзяцейцікавыміперсанажамі, прыгодніцкімідзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцюроднага слова. Казкілепшрасказваць, чымчытаць, расказвацьпранікненна і цікава, гледзячы у вочыдзецям.

ЗАГАДКІ – у сціслай і дакладнай форме падводзяць вынікіназіранняў за цэлымігрупаміжыццевыхз’яў, жывел, птушак, вызнаючыіххарактэрныяасаблівасці; загадкіслужацьразумовамувыхаванню.

ПРЫКАЗКІ – трапнае, лаканічнае, устойліваенароднаевыслоўепавучальнагазместу, якоемаепрамы і пераноснысэнс. У іх выказваеццазакончаная думка, якая дзякуючышырокімабагульненнямдаеацэнкуз’яў, падзей, узаемаадносінпаміжлюдзьмі.

ПРЫМАЎКІ – характарызуюццанезакончанасцюдумкі, не маеабагульняючагазначэння і выкарыстоўваеццанайчасцей у канкрэтнаймоўнайсітуацыі, можабыцьзразумелайтолькі ў кантэксце.

Прыказкі і прымаўкінадаюцьмовевыразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюцьвыхаваннювысокіхмаральныхпачуццяў, перадаюцьжыццёвывопыт і маральна-практычнуюфіласофію народа.

свернуть

Вершы для дзяцей

 

Вершы для дзяцей 3- 4 гадоў

 “Дожджык” 

Дожджык часта сыпаў, ліў,
Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць
І караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў –
Дождж адразу перастаў.
Напужаўся, мабыць, ён,
Як убачыў парасон.

                                                                  Тадзіяна Кляшторная

            

 Ветлівыя словы” 

“Калі ласка”,”дзякуй”,
“Добры дзень”-
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі
Буду даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

                                                               Тадзіяна Кляшторная


 

Вершы для дзяцей 4-5 гадоў

  "Лістапад" 

З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна-
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў 
Зазяленяцца.

                                Янка Купала

 

свернуть

Гульні па развіццю беларускага маўлення

Гульні па развіццю беларускага маўлення

«Што матуліна, а што татава?» 
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі. 

Змест. Дарослы  паказвае карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзіця  называе: «Сукенка — маміна...» і г. д.


«Адзін ці многа?» 
Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках. 
Змест.  Дарослы называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзіця адказвае, колькі прадметаў назва­на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча. 


«Што надзенем ляльцы на прагулку?» 
Мэта: замацоўваць лексіку без нагляд­най падказкі па тэме: «Адзенне. Абутак». 
Змест. Дарослы называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзіцяці выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць. 


«Магазін цацак» 

Мэта: актыўна распазнавацъ но­выя словы. 
Змест. Дарослы апісвае новую цацку. Задача дзіцяці — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна». 

 


«Назаві колер» 
Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна». 
Змест.  Дарослы  кідае мяч дзяцяці і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.


      ПАЛЬЧЫКАВЫЯ ГУЛЬНІ

Пяком бліны 

Па чарзе датыкацца да стала тыльным бокам ручкі і далонькай:

 Матуля напячэ блінкоў

Для дачушак ды сынкоў.

Блін смятанай паліваем,

Зверху цукрам пасыпаем,

Лоўка трубачкай згарнем –

І жуем, жуем, жуем!


Пеўнік 

Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.


Гульня “Замок” 

На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).


Гэты пальчык 

(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).

Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!


Гульня “Замок” 

На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).


Васьміног 

(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога).
Восем пальчыкаў для ног –
Атрымаўся васьміног.
Колькі ног у васьмінога?
Многа! Многа!


Адпачнём 

Нашы пальчыкі прачнуліся,
Пацягнуліся, пацягнуліся…
Страпянуліся…
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
Пабеглі, пабеглі,
Пакланіліся
(Паўтарайце гэтыя рухі).
І стаміліся –
Селі адпачываць.
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).


Размалёўка 

А гусак усё гагоча,
Ускубнуць цябе ён хоча.
Сядзь за партаю ямчэй,
Размалюй яго хутчэй.

свернуть